ГалоўнаяМерапрыемствыВыстава-інтрыга “П’едэстал” да Міжнароднага дня музеяў
Каб неба мірнае – навек!
Навука або магія? Запрашаем на “Ноч музеяў” у бібліятэку!

Выстава-інтрыга “П’едэстал” да Міжнароднага дня музеяў

Выстава-інтрыга “П’едэстал” да Міжнароднага дня музеяў
Іншыя мерапрыемствы
18 мая
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

Толькі адзін дзень – 18 мая – у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе працаваць выстава “П’едэстал”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Сёлета пад уплывам агульнага спартыўнага настрою прапануем пазнаёміцца з трыма яскравымі рарытэтамі з фондаў бібліятэкі, якія пераможна зоймуць месцы на музейным п’едэстале.

Самы каштоўны (1-е месца), самы старажытны (2-е месца), самы незвычайны (3-е месца) экспанаты будуць прадстаўлены на выставе. А якія менавіта кніжныя помнікі прадэманструюцца на “П’едэстале”, можна будзе даведацца толькі 18 мая ў музеі кнігі.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) толькі 18 мая 2019 г.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам