ГалоўнаяМерапрыемствыКаб неба мірнае – навек!
Спадчына Кірыла і Мяфодзія
Выстава-інтрыга “П’едэстал” да Міжнароднага дня музеяў

Каб неба мірнае – навек!

Каб неба мірнае – навек!
Іншыя мерапрыемствы
17 мая – 8 жніўня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 17 мая па 8 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Каб неба мірнае – навек!”, прымеркаваная да 75-годдзя з пачатку беларускай аперацыі 1944 г., адной з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Савецкай арміі ў Вялікую Айчынную вайну пад кодавай назвай “Баграціён”.

Тры доўгія гады чакала Еўропа вызвалення, і менавіта паспяховае правядзенне аперацыі “Баграціён” 23–29 чэрвеня 1944 г. прынесла народам надзею на доўгачаканае вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на лепшую долю і жыццё. Вермахт панёс на Беларусі такія вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, аправіцца ад якіх Германія была не ў стане аж да канца вайны. Аперацыя “Баграціён” цалкам ачысціла нашу краіну ад нямецкага нашэсця.

Пра падрыхтоўку наступлення, яго ўдзельнікаў, пачатак, ход вызваленчай аперацыі і яе вынікі раскажуць наведвальнікам прадстаўленыя на выстаўцы дакументы: энцыклапедыі, манаграфіі, калектыўныя зборнікі, матэрыялы канферэнцый і перыядычныя выданні. Усяго экспануецца каля 90 выданняў, сярод якіх “Операция «Багратион»”, “Освобождение Беларуси: хроника, события, герои, 1943–1944 гг.”, “Беларусь. 1941–1945: Подвиг. Трагедия. Память”, “В поисках утраченного времени” В. Сарычава і інш.

Спіс літаратуры


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам