ГалоўнаяМерапрыемствыСпадчына Кірыла і Мяфодзія
Чытаем разам – пазнаём адзін аднаго
Каб неба мірнае – навек!

Спадчына Кірыла і Мяфодзія

Спадчына Кірыла і Мяфодзія
Іншыя мерапрыемствы
21 мая – 30 ліпеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
2-гі паверх, кальцавы калідор
Месца правядзення

З 21 мая па 30 ліпеня на 2-м паверсе кальцавога калідора экспануецца выстаўка “Спадчына Кірыла і Мяфодзія”, прымеркаваная да Дня славянскага пісьменства і культуры.

24 мая ў многіх краінах Усходняй і Паўднёвай Еўропы ўшаноўваюць памяць вялікіх славянскіх асветнікаў Кірыла і Мяфодзія. У Беларусі гэты дзень адзначаецца як Дзень славянскага пісьменства і культуры.

У 863 г. князь Вялікай Маравіі Расціслаў запрасіў з Візантыі місіянераў для перакладу Бібліі і ўводу набажэнства на славянскай мове. Для гэтай мэты браты родам з горада Салуні Кірыл і Мяфодзій стварылі першы славянскі алфавіт, упарадкавалі славянскую азбуку, пераклалі на стараславянскую мову Біблію і навучылі некалькі сотняў чалавек грамаце. Народы Паўднёвай, часткова Цэнтральнай і Усходняй Еўропы атрымалі доступ да ўнікальнай духоўнай спадчыны старажытных цывілізацый. Пераклад свяшчэнных тэкстаў на стараславянскую мову заклаў падмурак доўгага самастойнага існавання гэтай мовы як літаратурнай.

Дзень ушанавання святых братоў Кірыла і Мяфодзія адлюстроўвае духоўнае памкненне да царкоўнай незалежнасці, нацыянальнага самавызначэння, росквіту асветы і культуры ўсходніх і паўднёвых славян.

Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выстаўку “Спадчына Кірыла і Мяфодзія”, мэта якой паказаць значнасць дзейнасці братоў-асветнікаў для развіцця еўрапейскай цывілізацыі. На выстаўцы прадстаўлена каля 50 дакументаў, час выдання якіх ахоплівае больш за 120 год. Сярод іх арыгінальныя выданні першых значных даследчыкаў жыцця Кірыла і Мяфодзія – Й. Даброўскага, І. Малышэўскага, П. Лаўроўскага і інш. Таксама прадстаўлены працы рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў па дадзенай праблематыцы, першыя кірыла-мяфодзіеўскія зборнікі, падручнікі царкоўнаславянскай мовы.

Дапаўняюць выстаўку факсімільныя выданні Астрамірава Евангелля (1056–1057 гг.), Ізборніка Святаслава (1073 г.) і найбольш ранняй рукапіснай кнігі на беларускіх землях – Тураўскага Евангелля (ХІ ст.).

Экспазіцыя зацікавіць даследчыкаў і наведвальнікаў бібліятэкі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам