ГалоўнаяМерапрыемствыЧытаем разам – пазнаём адзін аднаго
Сучасны спорт з пазіцыі права
Спадчына Кірыла і Мяфодзія

Чытаем разам – пазнаём адзін аднаго

Чытаем разам – пазнаём адзін аднаго
Іншыя мерапрыемствы
23 мая – 20 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
3-ці паверх, кальцавы калідор
Месца правядзення

З 23 мая на 3-м паверсе кальцавога калідора прадстаўлена экспазіцыя “Чытаем разам – пазнаём адзін аднаго” – перасоўная выстаўка мастацкіх кніг сучасных аўтараў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Літаратура – вобразнае адлюстраванне жыцця чалавека і грамадства. У мастацкіх творах паказваецца пэўная эпоха са сваімі непаўторнымі прыкметамі, выяўляюцца істотныя і важныя для народа погляды, думкі, ідэі.

Выстаўка “Чытаем разам – пазнаём адзін аднаго” – частка праграмы Года кнігі ў СНД. Творы пісьменнікаў краін СНД прэзентуюцца ў нацыянальных бібліятэках, культурна-асветніцкіх установах Масквы, Нур-Султана, Душанбэ, Баку і іншых гарадах.

Дзевяць краін Садружнасці перадалі для экспанавання 56 выданняў. Гэта кнігі сучасных аўтараў, а таксама пісьменнікаў, якія тварылі ў розны час, але актыўна выдаюцца сёння ў сілу актуальнасці гучання і асаблівай папулярнасці іх твораў.

Дадзеная экспазіцыя дазволіць далучыцца да асэнсавання творчасці пісьменнікаў СНД і дапаможа лепш зведаць сённяшняе жыццё, каштоўнасці і памкненні сваіх суседзяў.

Экспазіцыя адрасавана шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.


Запрашаем наведаць выстаўку да 20 чэрвеня 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам