ГалоўнаяМерапрыемствыЭкскурсія-квест “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”
Перыядычныя выданні – юбіляры 2020 года
З надыходзячым 2020 годам!

Экскурсія-квест “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”

Экскурсія-квест “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”
Іншыя мерапрыемствы

Ёсць яшчэ адна нагода наведаць Нацыянальную бібліятэку Беларусі: аддзел экскурсійна-метадычнай работы запрашае на экскурсію-квест “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”.

Падчас квеста кожны адчуе сябе актыўным удзельнікам падзей, праявіць кемлівасць і знаходлівасць. З дапамогай карты і размешчаных у будынку бібліятэкі падказак экскурсанты разгадаюць рэбусы і галаваломкі, пазнаёмяцца з цікавымі фактамі з жыцця Францыска Скарыны і гісторыі нашай краіны.

У канцы экскурсіі ўдзельнікаў чакае сюрпрыз – сертыфікат аб праходжанні квеста і пад’ём на аглядную пляцоўку.

Экскурсіі ў незвычайным фармаце адрасаваны ў першую чаргу дзецям, якія адпачываюць у летніх школьных лагерах, а таксама ўсім, хто хоча больш даведацца аб спадчыне Францыска Скарыны.


Групы фармуюцца па папярэднім запісе. Склад групы – да 15 чалавек.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з панядзелка па суботу.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Кошт экскурсій

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам