ГалоўнаяМерапрыемствыСветлы дар
Бібліятэка далучылася да міжнароднага фестывалю мастацтва
Запрашаем на самае галоўнае свята дзяцінства

Светлы дар

Светлы дар
Іншыя мерапрыемствы
31 мая – 9 ліпеня
Дата правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 31 мая па 9 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Светлы дар”, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння выдатнага жывапісца, майстра пейзажу Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927).

Творчасць В.Д. Паленава ўяўляе сабой адну са значных з’яў рускай культуры другой паловы XIX стагоддзя. В. Паленаў валодаў шматгранным талентам: гістарычны жывапісец, аўтар карцін на бытавыя сюжэты, графік, тэатральны дэкаратар і архітэктар. Але з найбольшай паўнатой яго дараванне выявілася ў творах пейзажнага жывапісу, якія адкрылі інтымны свет старадаўняй рускай сядзібы і хараство штодзённага жыцця людзей, таямніцу прыцягальнай прыгажосці нацыянальнага пейзажу і маляўнічую веліч Усходу.

У якім бы жанры ні працаваў Васіль Паленаў, ці пісаў інтэр'еры Маскоўскага Крамля ці антычныя разваліны, жанравыя партрэты або пейзажы, распавядаў пра жыццё Хрыста – уся яго творчасць выпраменьвала мір, гармонію і дабро. Так ён разумеў сваё прызванне, сваё прызначэнне мастака.

Сярод дакументаў на выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі знакамітых жывапісных пейзажаў мастака “Маскоўскі дворык”, “Бабулін сад”, “Зарослая сажалка”, “Залатая восень”, “Ранні снег”. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць рэпрадукцыі карцін на евангельскія сюжэты “Хрыстос і грэшніца”, “На Генісарэцкім возеры”, “За каго мяне лічаць людзі” і іншыя. З поўным цыклам карцін В. Паленава “Жыццё Хрыста” наведвальнікаў пазнаёміць кніга Аляксандра Меня “Сын Человеческий”.

Дапаўняюць экспазіцыю выданні лістоў, дзённікаў і ўспамінаў мастака, а таксама артыкулы пра яго творчасць, паштоўкі і даведнікі па музеі-сядзібе Паленава.

Усяго налічваецца больш за 70 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам