Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі распрацаваны праект “Віртуальны тур”.
На 22-м і 23-м паверхах агляднай пляцоўкі наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць панараму сталіцы з вышыні амаль 74 метраў, але і віртуальна пазнаёміцца са славутасцямі Мінска.
На інфармацыйных стойках размешчана інфармацыя на рускай і англійскай мовах і фатаграфіі найбольш значных аб’ектаў нашага горада. Турысты могуць даведацца аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Траецкім прадмесці, Палацы Незалежнасці і іншых знакавых месцах. А з дапамогай QR-кодаў яшчэ і ўбачыць іх у віртуальнай рэальнасці.
Азнаёміцца з праектам можна падчас экскурсіі або самастойна падняцца на аглядную пляцоўку.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.