ГалоўнаяМерапрыемствыДзіцячы пакой запрашае на летнія творчыя заняткі
Жыццё як імгненне
Тысячагадовы Брэст – культурная сталіца СНД

Дзіцячы пакой запрашае на летнія творчыя заняткі

Дзіцячы пакой запрашае на летнія творчыя заняткі
Іншыя мерапрыемствы
13 ліпеня
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

13 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Едзем, лятаем, плывём”.

Лета – час падарожжаў, новых уражанняў і адкрыццяў. Падарожнічаць можна не толькі на цягніку ці аўтамабілі, але яшчэ і на паветраным шары, і круізным лайнеры.

На чым лепш адправіцца ў займальнае падарожжа, дзеці будуць выбіраць самі, ствараючы аб'ёмную аплікацыю з кардона і каляровай паперы. Дапамогуць у выбары вясёлыя загадкі і рухавыя гульні “Самалёты”, “Цягнік” і “Капітан, карабель, рыфы”, дзякуючы якім можна будзе пераўвасобіцца ў пілота самалёта, капітана карабля ці машыніста цягніка.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34

Матэрыял прадстаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам