ГалоўнаяМерапрыемствыДалягляд: фотавыстаўка да 100-гадовага юбілею Латвіі і Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі
Вернасць слову
Бачыць у цемры: гэтаму і не толькі навучаць гасцей выстаўкі “Fantasy Land”

Далягляд: фотавыстаўка да 100-гадовага юбілею Латвіі і Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі

Далягляд: фотавыстаўка да 100-гадовага юбілею Латвіі  і Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя мерапрыемствы
26 ліпеня – 22 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт"
Месца правядзення

26 ліпеня ў бібліятэцы пачне працаваць фотавыстаўка “Далягляд”.

Экспазіцыя прысвечана стагоддзю адной з самых зялёных краін свету – Латвіі, а таксама стагоддзю яе галоўнага кнігасховішча – Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі.

Латвійскія пейзажы славяцца цудоўнымі даляглядамі, як прыроднымі, так і створанымі чалавекам ландшафтамі. Адсюль і назва выстаўкі.

Экспазіцыя прадставіць выдатныя здымкі латвійскіх краявідаў, якія знаёмяць гледача са скарбамі Латвіі і запрашаюць атрымаць асалоду ад яе прыгажосці. Выявы будуць дапоўнены інфармацыйнымі матэрыяламі.

Наведвальнікаў выстаўкі чакае калекцыя “Пейзажныя скарбы Латвіі”, а таксама выявы архітэктурных і гістарычных помнікаў з фондаў Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі.


Наведаць выстаўку ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) можна да 22 верасня 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё фотавыстаўкі “Далягляд”.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам