ГалоўнаяМерапрыемствыВернасць слову
Не сучаснаму рабству
Далягляд: фотавыстаўка да 100-гадовага юбілею Латвіі і Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі

Вернасць слову

Вернасць слову
Іншыя мерапрыемствы
19 ліпеня – 5 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 19 ліпеня па 5 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вернасць слову”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Гапеевіча Булахава (1919–2012).

Навуцы і адукацыі вядомы беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Міхаіл Гапеевіч Булахаў прысвяціў каля 60 сваіх творчых гадоў, на працягу якіх ім былі апублікаваны сотні навуковых, метадычных і энцыклапедычных прац. Даследаваў вучоны праблемы сучаснай беларускай мовы, гісторыю беларускай мовы і яе ўзаемадзеянне з іншымі славянскімі мовамі. Фундаментальныя навуковыя працы Міхаіла Гапеевіча прынеслі яму сусветную славу.

У раздзеле экспазіцыі “Словазначныя гарызонты” прадстаўлена шматлікая навуковая спадчына М.Г. Булахава: манаграфія “Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX–XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі”, трохтомнае даследаванне “Прыметнік у беларускай мове”, кніга “Евфимий Фёдорович Карский”, біябібліяграфічны слоўнік “Восточнославянские языковеды” ў 3-х тамах, “Опыт исторического словаря русской лингвистической терминологии” ў 5-ці тамах, “Избранные работы по языкознанию: русистика, белорусистика, славистика” і інш.

Выданні “Слово о полку Игореве” в переводах на славянские языки XIX–XX вв.”, “«Слово о полку Игореве» і Беларусь”, “Беларускія перакладчыкі, даследчыкі, ілюстратары «Слова о полку Игореве»”, энцыклапедычны слоўнік “«Слово о полку Игореве» в литературе, искусстве, науке” дэманструюць усебаковую навукова-даследчую працу М. Булахава над вядомым помнікам літаратуры.

Таксама на выстаўцы экспануюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па беларускай і рускай мовах для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, напісаных асабіста Міхаілам Гапеевічам ці ў суаўтарстве з іншымі мовазнаўцамі.

Выданні, дзе М.Г. Булахаў выступае як галоўны рэдактар ці член навуковай рэдакцыйнай калегіі, сабраны ў асобным раздзеле “Ад славістыкі да «словазнаўства»".

Раздзел экспазіцыі “Лінгвіст, мовазнаўца, гісторык” знаёміць наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам Міхаіла Гапеевіча.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам