ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар каменнага летапісу
Мінск – сталіца маёй краіны
Запрашаем школьнікаў на квест “Кніжны лабірынт”

Майстар каменнага летапісу

Майстар каменнага летапісу
Іншыя мерапрыемствы
2–31 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 2 па 31 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Майстар каменнага летапісу”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага архітэктара Вячаслава Міхайлавіча Чарнатава (1939–2016).

Нястомны даследчык, аўтарытэтны вучоны, таленавіты архітэктар і мудры педагог, сапраўдны энтузіяст сваёй справы, чалавек высокай культуры і эрудыцыі, бясконца добры і спагадлівы, які імкнуўся шчодра дзяліцца сваімі ведамі і адкрыццямі, – такім быў Вячаслаў Міхайлавіч.

Імкнучыся захаваць нацыянальную архітэктурную спадчыну, ён спрыяў аднаўленню гістарычна каштоўных будынкаў, кіраваў рэстаўрацыйнымі работамі, супрацоўнічаў з Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры. Па праектах архітэктара пабудаваны рэстаран у Барысаве, гандлёвы цэнтр у Дзяржынску, навучальны корпус Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва ў Мінску і іншыя грамадскія будынкі.

Імя Чарнатава значнае і прызнанае ў беларускай навуцы. Вучоны даследаваў праблему праяўлення нацыянальнага ў архітэктуры на прыкладзе дойлідства беларускіх гарадоў другой паловы ХIХ – пачатку ХХ ст. Ён упершыню раскрыў паняцце “майстар архітэктуры”, стварыўшы шэраг манаграфій, прысвечаных беларускім архітэктарам Георгію Заборскаму, Абраму Духану, Уладзіміру Каралю, Станіславу Шабунеўскаму. В.М. Чарнатаў – аўтар кніг “Памятники военной истории и боевой славы” і “Сынам Отчизны” аб мемарыяльных збудаваннях на тэрыторыі Беларусі. Гэтыя выданні прадстаўлены на выстаўцы.

Выклічуць цікавасць шматлікія артыкулы Вячаслава Міхайлавіча, апублікаваныя ў часопісах “Архитектура и строительство”, “Беларускі гістарычны часопіс”, артыкулы ў навуковых зборніках, калектыўных выданнях, даведніках і энцыклапедыях.

На працягу многіх гадоў Вячаслаў Міхайлавіч Чарнатаў быў адданым чытачом Нацыянальнай бібліятэкі, часта працаваў у зале дакументаў па мастацтве. Супрацоўнікі з цеплынёй і шчырай павагай успамінаюць гэтага таленавітага чалавека.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам