ГалоўнаяМерапрыемствыГэты феномен – “Песняры”
Дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Усё пра мумi-тролей”
Гарадскія кантрасты: напрыканцы лета адкрыецца выстаўка пра Мінск і яго краявіды

Гэты феномен – “Песняры”

Гэты феномен – “Песняры”
Іншыя мерапрыемствы
22 жніўня – 12 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 22 жніўня па 12 лістапада ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Гэты феномен – «Песняры»”, прысвечаная 50-годдзю з дня заснавання ансамбля.

“Песняры” – вакальна-інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна, створаны ў Мінску ў 1969 годзе (афіцыйным днём свайго нараджэння ўдзельнікі ансамбля лічаць 1 верасня). Калектыў вядомы шырокай аўдыторыі па песнях “Касіў Ясь канюшыну”, “Беловежская пуща”, “Александрына”, “Вологда”, “За полчаса до весны” і многіх іншых.

Асновай творчасці У.Г. Мулявіна і ансамбля “Песняры” з’яўлялася народная песня. Беларускі музычны фальклор і паэзію класікаў нацыянальнай літаратуры музыканты змаглі аб’яднаць з элементамі разнастайных музычных кірункаў. У рэпертуары ансамбля ёсць песні на вершы Я. Купалы, Я. Коласа, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, М. Багдановіча і інш.

“Песняры” часта звярталіся да буйных музычных форм. Ансамбль паставіў дзве рок-оперы на вершы Янкі Купалы: “Песня пра долю” і “Гусляр”. Сярод канцэртных праграм асабліва заслугоўваюць увагі “Вясёлыя жабракі” на вершы Роберта Бёрнса, “Праз усю вайну” і праграма на вершы У. Маякоўскага “Ва ўвесь голас”, напісаная ў стылі арт-рок.

Шматгранны талент Уладзіміра Мулявіна – спевака, аранжыроўшчыка, кампазітара, высокі ўзровень выканаўчага майстэрства калектыву спрыялі стварэнню твораў, якія з’яўляюцца істотным укладам не толькі ў беларускую эстрадную музыку, але і ў скарбніцу сусветнай музычнай культуры.

На выстаўцы будуць прадстаўлены ноты, сярод якіх аўтарскі зборнік У. Мулявіна “Беларусь – моя песня”, пласцінкі і кампакт-дыскі з запісамі калектыву, артыкулы і кнігі пра творчасць ансамбля і яго кіраўніка (Л.А. Крушынская «Владимир Мулявин. “Сэрцам і думамі…”: воспоминания, интервью, исследования», Ю. Іваноў “Неизвестные фотографии Владимира Мулявина” і інш.). Частка экспазіцыі будзе прысвечана касцюмам ансамбля і гісторыі іх стварэння.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі. 
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам