ГалоўнаяМерапрыемствыПрыгажосць выратуе свет
Бібліятэка ХХІ стагоддзя
Саборнае ўлажэнне цара Аляксея Міхайлавіча: 370 гадоў помніку рускага права

Прыгажосць выратуе свет

Прыгажосць выратуе свет
Іншыя мерапрыемствы
2–25 верасня
Дата правядзення
10.00 – 21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 2 па 25 верасня запрашаем на выстаўку “Прыгажосць выратуе свет” у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

9 верасня – Міжнародны дзень прыгажосці. Гэты Дзень быў заснаваны ў 1995 годзе Міжнародным камітэтам эстэтыкі і касметалогіі. Гэта не толькі свята прыгажосці, але і ўсіх, хто яе стварае, дапамагае выглядаць больш прыгожа і прывабна: мадэльераў, стылістаў, візажыстаў і іншых майстроў у гэтай галіне.

Прыгажосцю заўсёды захапляліся, ва ўсе часы чалавецтва пакланялася ёй. Яна станавілася прычынай жорсткіх канфліктаў і высакародных учынкаў. Ніхто не мог заставацца абыякавым да чароўнага.

Жаночая прыгажосць – гэта дар прыроды, закліканы рабіць наш свет ярчэйшым. Імкненне жанчын быць прыгожымі вечнае, яно прадыктавана як традыцыямі, так і сучаснымі тэндэнцыямі, а шмат у чым – уплывам моды.

На кніжнай выстаўцы “Прыгажосць выратуе свет” вы знойдзеце літаратуру пра гісторыю моды, пра тое, як захаваць здароўе і маладосць, што ўлічыць пры выбары адзення і стварэнні свайго непаўторнага вобразу, і многае іншае.


Час працы выстаўкі:

пн. – чц. 10.00–19.00,
пт. 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам