ГалоўнаяМерапрыемствыНеспакойнае сэрца
Мінулае і сучаснасць Мінска прадставіць фотавыстаўка “Мінск. Горад і час”
Больш чым цацка: у бібліятэцы адкрылася выстаўка лялек

Неспакойнае сэрца

Неспакойнае сэрца
Іншыя мерапрыемствы
6 верасня – 24 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 6 верасня па 24 кастрычніка запрашаем наведаць ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) кніжную выстаўку “Неспакойнае сэрца”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сцэнарыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Алеся Асіпенкі (1919–1994).

Алесь Асіпенка (Аляксандр Харытонавіч) належыць да пакалення тых пісьменнікаў, чыё юнацтва прыпала на вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён пачынаў разам з І. Мележам, І. Шамякіным, І. Навуменкам, Б. Сачанкам і іншымі таленавітымі празаікамі Беларусі.

Творы аўтара – яскравы і таленавіты летапіс беларускай гісторыі, які раскрывае такія важныя філасофскія і маральна-этычныя праблемы, як нацыянальная самасвядомасць, пераемнасць пакаленняў, трагічная роля вайны ў людскіх лёсах, развіццё беларускай калгаснай вёскі і непарыўная ўзаемасувязь чалавека і яго наваколля.

Першы раздзел выстаўкі ўключае ў сябе шматлікія кнігі Алеся Асіпенкі. Прадстаўлены раманы “Непрыкаяны маладзік”, “Святыя грэшнікі”, “Вогненны азімут”, “Лабірынты страху”, аповесці “Пяцёрка адважных”, “Сыну майго сына”, “Абжыты кут”, “Жыта”, зборнікі прозы “Крокі”, “Парогі”, “Лёд растае”, “Подых кветак і працы” і інш. Дапаўняюць іх сцэнарыі “Канец бабінага лета” і “Тревоги первых птиц, а таксама пераклады твораў пісьменніка на рускую, украінскую і балгарскую мовы.

Другі раздзел складаецца з выбраных успамінаў пра Аляксандра Харытонавіча і літаратурна-крытычных артыкулаў пра яго жыццёвы і творчы шлях.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам