ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб правах і гарантыях маладога спецыяліста
У кніжным царстве
80 гадоў уз’яднання БССР – бібліятэка запрашае на новую выстаўку

Размова з адвакатам аб правах і гарантыях маладога спецыяліста

Размова з адвакатам аб правах і гарантыях маладога спецыяліста
Іншыя мерапрыемствы
18 верасня
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
пам. 257 c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма лекцыі: “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”

  • Хто адносіцца да катэгорыі маладых спецыялістаў?
  • Размеркаванне выпускнікоў і накіраванне іх на работу
  • Асаблівасці заключэння і ўмовы працоўнага дагавора з маладым спецыялістам. Абавязкі наймальніка
  • Выплаты і кампенсацыі, належныя па заканчэнні навучання і звязаныя з пераездам маладога спецыяліста
  • Адмова ад працы па размеркаванні, пераразмеркаванне

На гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з прадастаўленнем гарантый і кампенсацый выпускнікам, якім месца працы прадастаўлена шляхам размеркавання, адкажа практыкуючы адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Тамашэўская Алеся Леанідаўна.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў бібліятэкі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пачатак: 16.00.
Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (пам. 257с).

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з адвакатам на тэму “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам