Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
У бібліятэцы адкрываецца выставачны праект “17 верасня 1939 года. Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі”, прысвечаны 80-годдзю ўз’яднання БССР.
17 верасня 1939 года – адна з самых значных дат у гісторыі краіны. Менавіта тады загадам савецкага ўрада былі аб’яднаны Заходняя і Усходняя часткі Беларусі.
Экспанаты выстаўкі прадастаўлены Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотадакументаў, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Наведвальнікаў экспазіцыі чакаюць арыгіналы дакументаў, у тым ліку перыядычны друк – артыкулы “СБ” і “Звязды” за 1939 год, афіцыйныя фотаздымкі, літаратурны водгук беларускіх паэтаў на ўз’яднанне краіны, прадстаўленыя ў кнігах і перыядычных выданнях.
Акрамя гэтага наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з творчасцю айчынных мастакоў-графікаў, якія праз свае работы перадалі настрой аб’яднанага народа. Шчырыя ўпэўненыя твары, працоўныя рукі, адказныя прынцыповыя характары герояў графічных сюжэтаў яскрава малююць будні БССР 60–80-х гг.
У экспазіцыі – работы Г. Паплаўскага, Л. Рана, М. Селешчука, М. Моўчана, К. Ціхановіча, Я. Бусла, А. Паслядовіч, М. Басалыгі, Э. Агуновіча, С. Геруса, А. Кашкурэвіча, В. Шаранговіча і іншых. Выстаўка дае магчымасць дакрануцца да досведу ранейшых пакаленняў мастакоў, павучыцца тэхнічным сродкам.
Азнаёміцца з выставачным праектам можна да 8 снежня 2019 г.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На адкрыццё ўваход вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.
Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “17 верасня 1939 года. Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі”