ГалоўнаяМерапрыемствыНапярэдадні Дня бібліятэк павіншавалі лепшых па прафесіі
80 гадоў уз’яднання БССР – бібліятэка запрашае на новую выстаўку
Будучыня планеты без ядзернай зброі

Напярэдадні Дня бібліятэк павіншавалі лепшых па прафесіі

Напярэдадні Дня бібліятэк павіншавалі лепшых па прафесіі
Іншыя мерапрыемствы
13 верасня
Дата правядзення
08.50–10.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

13 верасня ў канферэнц-зале бібліятэкі прайшлі святочны канцэрт “Дыялог” і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання па выніках конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі”.

У зале панавала атмасфера цяпла і ўтульнасці – аб гэтым з самай раніцы паклапаціліся энергічныя вядучыя Вольга Бай і Сяргей Лапкоўскі. Лепшым з лепшых у гэты дзень уручылі ганаровыя дыпломы – прафесійныя якасці гэтых супрацоўнікаў павышаюць прэстыж бібліятэчнай справы і ў прыватнасці – Нацыянальнай бібліятэкі.

У намінацыі “Лепшы па прафесіі” дыпломы атрымалі:

  • Сідаровіч Ульяна – галоўны бібліятэкар аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў
  • Гарошка Кацярына – вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі
  • Кукета Ірына – галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства
  • Івашчанка Ірына – мастак-рэстаўратар 1 катэгорыі аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў
  • Касінскі Сяргей – вядучы інжынер дыспетчарскага аддзела
  • Барсукова Наталля – галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі

У намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” пераможцамі сталі:

  • Башкірава Наталля – загадчык аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці
  • Грабун Віталь – загадчык сектара лічбавага друку выдавецкага аддзела
  • Дамоўская Марыя – загадчык сектара маніторынгу, набыцця і распаўсюджвання электронных інфармацыйных рэсурсаў аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння
  • Жукоўская Мар’яна – загадчык сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання аддзела камплектавання фондаў
  • Мельнічук Наталля – загадчык сектара міжбібліятэчнага абанемента аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў
  • Саўко Вікторыя – загадчык сектара аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці планава-эканамічнага аддзела

“За ўклад у развіццё бібліятэчнай справы” ўзнагароду атрымала Галіна Кірэева – галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

У намінацыі “За вернасць і адданасць прафесіі” перамагла Наталля Алейнікава – галоўны бібліятэкар аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў.

Не забылі адзначыць і новае папаўненне супрацоўнікаў – сертыфікатамі маладога спецыяліста ўганаравалі: Аляўціну Ашурка, Лізавету Барысаву, Ірыну Жолабаву, Юлію Крыкун, Арцёма Маслянкова, Наталлю Мароз, Марыю Шэйман.

Упрыгожылі мерапрыемства яркія выступленні таленавітых артыстаў. Публіку парадавалі дуэт Sheridan's, балетнае трыа Queens, салістка Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна Марыя Жыліна, а таксама вядучы мерапрыемства, саліст групы “Цвет Алоэ” Сяргей Лапкоўскі.

Дарагія калегі! Віншуем вас са святам! Жадаем творчых поспехаў, энергіі і новых ідэй!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам