ГалоўнаяМерапрыемствыЯкі колер у цішыні? Даведайцеся аб гэтым на новай мастацкай выстаўцы
Літаратурная гадзіна “Дарожная азбука”
Руплівец бібліятэчнай справы

Які колер у цішыні? Даведайцеся аб гэтым на новай мастацкай выстаўцы

Які колер у цішыні? Даведайцеся аб гэтым на новай мастацкай выстаўцы
Іншыя мерапрыемствы
24 верасня – 28 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Мабільная”
Месца правядзення

24 верасня ў бібліятэцы адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Колер цішыні”, якая распавядае пра ўнутраны свет дзетак з парушэннямі слыху і іх спосаб зносін з акружэннем.

Міжнародны дзень жэставых моў святкуецца 23 верасня. 24 верасня – Міжнародны дзень арт-тэрапіі. “Колер цішыні” адкрыецца з нагоды гэтых дат и прадставіць работы навучэнцаў Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

Дзеці з рознай ступенню страты слыху маюць магчымасць не толькі атрымаць сярэднюю адукацыю, але і ў поўнай меры развіць свае творчыя здольнасці. Выкладчыкі школы аддаюць перавагу творчаму развіццю з улікам індывідуальных магчымасцей дзіцяці і надаюць асаблівае значэнне мастацкаму развіццю навучэнцаў. Аб’яднанні дадатковай адукацыі (цестапластыка, бісерапляценне, фларыстыка) спрыяюць творчаму самавыяўленню, уменню ўвасабляць свае творчыя задумкі.

На выстаўцы “Колер цішыні” экспануюцца работы навучэнцаў студыі “Фарбы”. Малады кіраўнік Анастасія Якавенка дапамагла дзецям выказаць у работах свой настрой, уражанне і эмоцыі. Індывідуальны падыход, увага і цярпенне даюць свае вынікі.


Мерапрыемства пройдзе а 16-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (кальцавы калідор, 3-ці паверх).

Выстаўка працягне працу да 28 студзеня 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На адкрыццё ўваход вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Колер цішыні".

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Шырыня паэтычнага абсягу

20.02.2020

З 20 лютага па 19 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Шырыня паэтычнага абсягу”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна (1935–2014).

Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць

19.02.2020

З 19 лютага па 17 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць”, прысвечаная Сусветнаму дню сацыяльнай справядлівасці.

Крылы творчага натхнення

15.02.2020

З 15 лютага па 5 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Крылы творчага натхнення”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925–2006).

Размова з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

12.02.2020

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Узгадавала зямля беларуская

07.02.2020

З 7 лютага па 29 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Узгадавала зямля беларуская”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння вядомага мастака Івана Фаміча Хруцкага (1810–1885).



111