ГалоўнаяМерапрыемствыБерасцейская Біблія: адкрыты дотык
Як гэта – глядзець праз вушка іголкі?
Упершыню ў Беларусі адсвяткуюць Еўрапейскі дзень моў!

Берасцейская Біблія: адкрыты дотык

Берасцейская Біблія: адкрыты дотык
Іншыя мерапрыемствы
27 верасня – 31 снежня
Дата правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае серыю яркіх мерапрыемстваў “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”, прысвечаных кніжнаму шэдэўру эпохі Адраджэння. Хто не марыць дакрануцца да гісторыі? У прамым і пераносным сэнсе такую магчымасць атрымае кожны.

У пачатку верасня арыгінал Берасцейскай Бібліі быў урачыста падараваны Прэзідэнтам нашай краіны гораду над Бугам, а Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала факсімільнае выданне знакамітага помніка. Верасень сімвалічны яшчэ і таму, што менавіта ў гэтым месяцы кніга пабачыла свет у Берасці ў 1563 г.

У сувязі з гэтым бібліятэка плануе правесці вялікі цыкл мерапрыемстваў самага рознага фармату і для рознай аўдыторыі, каб для ўсіх і кожнага прадэманстраваць сапраўдны шэдэўр нацыянальнай культуры.

Падчас першай сустрэчы будзе агучана агульная праграма мерапрыемстваў “Берасцейскай восені”. Усе ўдзельнікі будуць мець унікальную магчымасць пагартаць факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі і даведацца, да чаго ж дакранаюцца.

Першы “дотык” – публічная лекцыя знаўцы беларускай кніжнай культуры, кандыдата культуралогіі Алеся Сушы. Ён дасць адказы на шматлікія пытанні пра самае загадкавае, прыгожае і дарагое выданне ў айчыннай гісторыі. А, на жаль (ці на шчасце?), пытанняў вельмі шмат.

Прыйдзіце і дакраніцеся да кніжнага шэдэўра!


Пачатак лекцыі: 27 верасня а 15-й гадзіне.

Месца правядзення: 2-гі паверх, зона атрыума (“на шкле”).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 82, 293 25 03.

Чытайце таксама, як прайшла лекцыя Алеся Сушы.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам