ГалоўнаяМерапрыемствыУпершыню ў Беларусі адсвяткуюць Еўрапейскі дзень моў!
Берасцейская Біблія: адкрыты дотык
Чым падобны Беларусь і Кітай? Адказ у новай выстаўцы “Традыцыі сустракаюцца”

Упершыню ў Беларусі адсвяткуюць Еўрапейскі дзень моў!

Упершыню ў Беларусі адсвяткуюць Еўрапейскі дзень моў!
Іншыя мерапрыемствы
26 верасня
Дата правядзення
16.00–19.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

Штогод 26 верасня ў розных краінах Еўропы прывабліваюць асаблівую ўвагу да вывучэння моў у школах і заахвочваюць не спыняць гэты працэс на працягу ўсяго жыцця. Бо мова – гэта галоўны сродак камунікацыі. Цяпер гэта свята прыйшло і ў нашу краіну.

14 сталоў – 14 моў. Гасцям мерапрыемства прапануюць пераадолець моўны бар’ер у фармаце спікдэйтынгу, так званых кароткіх сустрэч. Размова з сапраўднымі носьбітамі дазволіць пашырыць свой вопыт адразу ў некалькіх замежных мовах. Свята пройдзе ў сценах скарбніцы ведаў – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У гасцей мерапрыемства з’явіцца магчымасць пабываць на інтэнсіўных уроках аўстрыйскай, англійскай, беларускай, балгарскай, венгерскай, дацкай, ідыш, італьянскай, літоўскай, нямецкай, польскай, французскай, шведскай і мовы жэстаў. У кожнага выкладчыка будзе каля 10 хвілін, за якія любы жадаючы паспее атрымаць агульнае ўяўленне пра мову і пагаварыць з яе носьбітам.


Мерапрыемства адбудзецца 26 верасня а 16-й у галерэі “Ракурс” (2-гі паверх), правы бакавы ўваход у бібліятэку.

Наведаць Еўрапейскі дзень моў можа любы жадаючы – уваход вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 64.
E-mail: ird@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшоў Еўрапейскі дзень моў у Нацыянальнай бібліятэцы.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам