ГалоўнаяМерапрыемствыВыхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі
Сімвал галантнага веку
Нашы чацвераногія сябры

Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі

Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі
Іншыя мерапрыемствы
10 кастрычніка – 17 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

10 кастрычніка ў музеі кнігі адбудзецца адкрыццё выставы “Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі”.

Упершыню шырокай грамадскасці будзе прадстаўлены ўнікальны экзэмпляр з прыватнай калекцыі, які перажыў больш за 450 гадоў і мае сваю неверагодную гісторыю. Асобнік раней нідзе не экспанаваўся і нават у навуковым свеце малавядомы і недаследаваны.

Берасцейская Біблія – кніга незвычайная і таямнічая, якая дагэтуль знаходзіцца ў самым эпіцэнтры навуковых дыскусій і абрасла мноствам гіпотэз. У сховішчах свету на сённяшні дзень налічваецца каля 130 асобнікаў. А экзэмпляры, што захоўваюцца ў Беларусі ў дзяржаўных і прыватных калекцыях, можна пералічыць на пальцах адной рукі.

Выстава, якая адбудзецца ў межах серыі мерапрыемстваў “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”, дае выключную магчымасць убачыць арыгінал самага загадкавага выдання ў айчыннай гісторыі – знакамітай Берасцейскай Бібліі.


Месца правядзення: музей кнігі (пам. 347).
Пачатак мерапрыемства: а 16-й гадзіне.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 82, 293 25 03.

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выставы “Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі”.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам