ГалоўнаяМерапрыемствыДа Дня маці: спяшайцеся пабачыць падборку кінастужак “Беларусьфільма”
Будучыня планеты без галечы і дыскрымінацыі
Цудоўны свет любоўю матчынай

Да Дня маці: спяшайцеся пабачыць падборку кінастужак “Беларусьфільма”

Да Дня маці: спяшайцеся пабачыць падборку кінастужак “Беларусьфільма”
Іншыя мерапрыемствы
14–15 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

Штогод залатая восень дорыць чарговую магчымасць удзяліць час самаму дарагому чалавеку – той, хто падарыў нам жыццё.

14 і 15 кастрычніка наведвальнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі змогуць азнаёміцца з падборкай дакументальных фільмаў нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, прысвечаных Дню маці.

Жадаючыя ўбачаць карціны “Дачка Прыпяці”, “Зямляк”, “Мая мама чараўніца”, “Кася”, “Надзея”, “Адна сям’я”, “Ты мяне не бойся”, “Твой блізкі”.

Усе гэтыя фільмы аб’ядноўвае яркі вобраз маці. Для кагосьці яна лепшы сябар і мудры дарадца, для кагосьці – светлая мара. Мамы бываюць розныя, але менавіта гэтыя жанчыны пранікаюць у самыя патаемныя куткі нашай душы.


Паглядзець фільмы можна ў атрыуме 2-га паверха ў адпаведнасці з графікам работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 23, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам