ГалоўнаяМерапрыемствыСімвал галантнага веку
Скот Кэрал – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі

Сімвал галантнага веку

Сімвал галантнага веку
Іншыя мерапрыемствы
10 кастрычніка –15 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 10 кастрычніка па 11 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сімвал галантнага веку”, прысвечаная 335-годдзю з дня нараджэння французскага жывапісца і малявальшчыка Антуана Вато (1684–1721).

Цудоўныя паркі Парыжа, зеляніна садоў, самотныя куткі прыроды, шолах сукенак элегантных дам, тэатральнасць, адчуванне свята, трывожная рамантыка, чароўныя гукі музыкі... Усё гэта свет гармоніі, бесклапотнасці і любові, паэтычнасці і прыгажосці, які ажыў на палотнах Антуана Вато.

Мастак быў яркім прадстаўніком свайго часу, эпохі Асветы ў Францыі, эстэтыкі стылю ракако, які панаваў у еўрапейскім мастацтве ХVIII стагоддзя. Невыпадкова творы майстра з’яўляюцца сапраўдным адлюстраваннем таго часу, увасабленнем тонкай натуры самога Вато, яго шчырасці і эмацыйнасці.

Жывапісец пражыў няпростае і кароткае жыццё. Аднак здолеў стварыць свой непаўторны стыль, так званую “манеру Вато” з яе камерным характарам, змякчэлымі каляровымі кантрастамі, паветранасцю і лёгкасцю, цудоўным пачуццём каларыту, крывалінейнымі абрысамі, майстэрствам “вачэй і знакаў размовы”. Мастак сілай свайго таленту ўвасобіў эстэтыку галантнага веку, стаўшы яго своеасаблівым сімвалам і стварыўшы новы жанр жывапісу, які сучаснікі назвалі “галантнымі імпрэзамі”.

На выставе прадстаўлены рэпрадукцыі лепшых твораў Вато: “Жыль”, “Кампанія ў парку”, “Капрызніца”, “Цяжкаватая прапанова”, “Свята кахання”, “Саваяр з сурком”, “Сатыра на лекараў”. Не пакінуць абыякавымі выяўленчыя матэрыялы, якія ўвасабляюць вобразы міфалагічных герояў, музыкаў, акцёраў і тэатральных персанажаў, якія так любіў мастак.

Экспазіцыя пазнаёміць з разнастайнасцю кніг пра жыццё і творчасць Антуана Вато. Сярод іх “Воображаемые портреты” У. Патэра, дзе сабраны ўрыўкі са старога французскага дзённіка А. Вато, “Грёзы и миражи в садах Версаля” Н.А. Шварцмана, “Ватто и его произведения в Эрмитаже” І. Немілавай, даследаванні пра мастака аўтарытэтных навукоўцаў, у прыватнасці, французскага пісьменніка, гісторыка філасофіі і жывапісу мяжы ХIХ–ХХ стагоддзяў Г. Сэайля, мастацтвазнаўцаў А. Чагадаева і М. Германа.

Цікавасць выкліча выданне “Антуан Ватто: Старинные тексты” аўтара-складальніка Ю. Золатавай, у якім сабраны лісты майстра і запісы яго выказванняў, а таксама ўспаміны пра мастака яго сучаснікаў, вытрымкі з кнігі запісаў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры, афіцыйныя акты і паведамленні, якія тычацца жывапісца.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам