ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб правах і абавязках кіроўцы і пешахода
Выбар за вамі
ААН для міру і развіцця

Размова з адвакатам аб правах і абавязках кіроўцы і пешахода

Размова з адвакатам аб правах і абавязках кіроўцы і пешахода
Іншыя мерапрыемствы
23 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма лекцыі: “Кіроўца – пешаход: будзьце ўзаемаветлівымі!”.

Што ўваходзіць у правы і абавязкі ўдзельнікаў дарожнага руху?

У якім выпадку кіроўца абавязаны саступаць дарогу пешаходам?

Ці спешвацца на пешаходных пераходах веласіпедыстам і чыя дарога “галоўная”?

Ці будзе лічыцца ДТЗ сутыкненне пешахода і гіраскутара на тратуары?

На гэтыя і іншыя спрэчныя пытанні ПДР адкажа практыкуючы адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі “Транспарт і права” Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Сяргей Валер’евіч Іваноў.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).


Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Пачатак: 16.00.
Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (пам. 257с).

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Сяргеем Івановым.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам