ГалоўнаяМерапрыемствыЗ верай у дабро і чалавечнасць
Служэнне Фемідзе і грамадству
Творчыя заняткі “Пейзаж за акном”

З верай у дабро і чалавечнасць

З верай у дабро і чалавечнасць
Іншыя мерапрыемствы
25 кастрычніка – 28 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 25 кастрычніка па 28 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З верай у дабро і чалавечнасць”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Мішчанчука (1939–2012).

Мікалай Мішчанчук вядомы ў Беларусі і за яе межамі не толькі як выдатны педагог, метадыст, вучоны, але і як літаратуразнавец, крытык, паэт, перакладчык, аўтар і суаўтар падручнікаў і дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы. Дзейнасць Мікалая Іванавіча шматгранная і шматаспектная. Найбольш каштоўнымі ў жыцці ён лічыў вернасць маральным ідэалам, самаахвярнасць на карысць краіны і людзей. Дзякуючы сваёй плённай выкладчыцкай, навуковай, творчай і грамадскай працы М. Мішчанчук займае асаблівае месца ў галіне развіцця айчыннага літаратуразнаўства, справе служэння беларускаму слоўнаму мастацтву.

Матэрыялы, прадстаўленыя на выстаўцы, раскрываюць жыццёвы і творчы шлях Мікалая Іванавіча, даюць магчымасць пазнаёміцца са шматлікай літаратурнай спадчынай пісьменніка. На экспазіцыйных паліцах – паэтычныя зборнікі разнастайнай тэматыкі: патрыятычнай, экалагічнай, філасофскай, інтымнай (“Вернасць”, “Трывожуся за белы свет”, “Струна надзеі”). Зацікавіць наведвальнікаў манаграфія “Ёсць у паэта свой аблог цалінны”, а таксама літаратуразнаўчыя і метадычныя даследаванні “Беларуская літаратура на сучасным этапе”, “Літаратура, народжаная Кастрычнікам”, “Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў”, “Настаўніку – пра настаўнікаў”, “Як жыць – дык жыць для Беларусі…”, “Літаратура беларускага замежжа”, “Класіка – сучаснасць – перспектывы: пра літаратурны працэс ХХ стагоддзя” і іншыя, прысвечаныя вывучэнню важных і актуальных праблем гісторыі беларускай нацыянальнай літаратуры. Яны звяртаюць на сябе ўвагу насычаным факталагічным зместам, цікавымі і арыгінальнымі назіраннямі і заключэннямі.

Дапаўняюць экспазіцыю творы і літаратурна-крытычныя артыкулы Мікалая Мішчанчука ў зборніках і перыядычных выданнях, кнігі, напісаныя ў суаўтарстве, пераклады.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам