ГалоўнаяМерапрыемствы“Жил да был брадобрей”
Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі
Перамагчы дыябет!

“Жил да был брадобрей”

“Жил да был брадобрей”
Іншыя мерапрыемствы
14 лістапада
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

14 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Жил да был брадобрей”.

“Много есть профессий разных интересных, нужных и полезных, важных и чудесных…”. Адны прафесіі дайшлі да нашых часоў, іншыя аднавіліся, а трэція і зусім зніклі. А даведацца пра таямніцы некаторых прафесій дапамогуць вершы, маляўнічыя ілюстрацыі і пазнавальныя гульні з серыі кніг аб прафесіях. Самым актыўным і дапытлівым чытачам – размалёўка ў падарунак.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

“Каб чалавек жыў як чалавек…”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна

22.01.2021

28 студзеня а 16 гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адкрыецца літаратурна-мастацкая выстаўка “Каб чалавек жыў як чалавек…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Размова з адвакатам аб вырашэнні спрэчных пытанняў з суседзямі

20.01.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Мір, салідарнасць, давер, адзінства!

19.01.2021

З 19 студзеня па 17 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Мір, салідарнасць, давер, адзінства!”, прысвечаная Міжнароднаму году міру і даверу.

Музейныя заняткі “Факсіміле”

19.01.2021

Запрашаем дзетак 5–12 гадоў далучацца да “Клуба кніжных прафесараў” і ўдзельнічаць у музейных занятках “Факсіміле”.

Тандэм натхнення

15.01.2021

З 15 студзеня па 22 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Тандэм натхнення”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускіх мастакоў Георгія Георгіевіча Паплаўскага (1931–2017) і Наталлі Мікалаеўны Паплаўскай (1931).

Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне

12.01.2021

З 12 студзеня па 14 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне”, прысвечаная Дзесяцігоддзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па аднаўленні экасістэм (2021–2030).



Бібліятэкарам
111