ГалоўнаяМерапрыемствыСемінар-практыкум “Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці”
Wet-on-wet: адкрылася выстаўка акварэлі Вячаслава Паўлаўца
Пяшчотаю прасветленае слова

Семінар-практыкум “Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці”

Семінар-практыкум “Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці”
Іншыя мерапрыемствы
24 сакавіка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць серыя семінараў-практыкумаў, прысвечаных вывучэнню ўнікальных помнікаў беларускай кніжнай культуры – кітабаў.

Кітабамі называюць рукапісныя кнігі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі.

Эксперт мерапрыемства – Ірына Сынкова, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Уваход вольны.


Дата: 24 сакавіка 2020 г.

Час правядзення: 18.00–19.30.

Месца правядзення: зал адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Кантакты: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам