ГалоўнаяМерапрыемствыТаямніцы парыжскіх падмосткаў
Мастак лірыкі і драмы
Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі

Таямніцы парыжскіх падмосткаў

Таямніцы парыжскіх падмосткаў
Іншыя мерапрыемствы
14 лістапада – 10 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 14 лістапада па 10 снежня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Таямніцы парыжскіх падмосткаў”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння выдатнага французскага жывапісца і графіка Анры дэ Тулуз-Латрэка (1864–1901).

Цыркі і мюзік-холы, кабарэ і кафэ-шантаны, танцоркі і спявачкі, клоўны і шансанье, яркае жыццё багемы... Адлюстраваны мастаком свет – гэта свет забаў, відовішчаў і святаў, аднак гэта толькі вонкавая прыгажосць і бляск парыжскіх падмосткаў. Смешнае і камічнае, радаснае і забаўляльнае набывае ў мастака трагічнае гучанне, пачуццё горычы і драматызму. Гратэск, адваротны бок жыцця і ўнутраны надлом, захаваны пад маскай забаўляльнасці, невыпадковыя ў яго творчасці, бо ў лёсе Тулуз-Латрэка не было паўнавартаснага шчасця: кроўнае сваяцтва паміж бацькамі, узмоцненае выпадковай траўмай, атрыманай у юнацтве, зрабілі мастака інвалідам з непрапарцыйным целам.

Жыццёвыя абставіны не толькі не зламалі Тулуз-Латрэка, але і шмат чаму навучылі яго. Мастак надзвычай тонка адчуваў унутраную сутнасць чалавека любога ўзросту, прафесіі і саслоўя, якую па-майстэрску, з уласцівым яму псіхалагізмам і глыбінёй, захаваў у шэрагу сваіх жывапісных партрэтаў, пастэляў, малюнкаў і карыкатур. Валодаючы фізічным недахопам у жыцці, майстар перанёс на свае палотны прыгажосць чалавечага цела, гнуткасць танцоўшчыкаў, спрыт цыркавых акрабатаў і гімнастаў.

На выставе прадстаўлены рэпрадукцыі твораў Анры дэ Тулуз-Латрэка. Сярод іх – “Танец у Мулен Руж”, “Клаўнеса Ша-У-Као”, “Жакеі”, “У Мулен дэ ла Галет”, партрэт французскай спявачкі і актрысы Івэты Гільбер, працы з серыі “Цырк”, літаграфіі з альбома “Яны”, якія адлюстроўваюць жыццё і немудрагелісты побыт беднякоў і сялян.

З’яўляючыся прыроджаным графікам, Тулуз-Латрэк пакінуў вялікую спадчыну ў выглядзе паліхромных афіш. Мастак адным з першых стаў ужываць у графіцы маляўнічы прыём распырсквання фарбы, зрабіўшы афішу сапраўдным творам мастацтва. Не пакінуць абыякавымі рэпрадукцыі яго прац “Арыстыд Бруан”, “Кабарэ «Японская канапа»”, “Жанна Аўрыль” і інш.

Экспазіцыя пазнаёміць з разнастайнасцю кніг пра майстра, сярод якіх “Жизнь Тулуз-Лотрека” французскага пісьменніка А. Перушо, раман “Мулен Руж. Трагическая жизнь Тулуз-Лотрека” П. Ла Мура, даследаванні пра мастака аўтарытэтных мастацтвазнаўцаў Л. Вентуры, Г. Грутроя, Н. Варкуновай.

Зацікавяць наведвальнікаў альбомы пра постімпрэсіянізм, прадстаўніком якога з’яўляўся майстар, шматлікія артыкулы пра мастака, а таксама інфармацыя пра прадстаўленне асобы і творчасці Тулуз-Латрэка ў сучаснай культуры.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам