ГалоўнаяМерапрыемствыМастак лірыкі і драмы
У бібліятэцы стартуе Тыдзень кнігі Ірана
Таямніцы парыжскіх падмосткаў

Мастак лірыкі і драмы

Мастак лірыкі і драмы
Іншыя мерапрыемствы
14 лістапада – 3 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 14 лістапада па 3 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Мастак лірыкі і драмы”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Мечыслава Вайнберга.

Музычная спадчына аднаго з найбуйнейшых савецкіх кампазітараў Мечыслава (Майсея) Вайнберга вялікае і разнастайнае. Сярод яго твораў – сімфоніі, струнныя квартэты, кантаты, оперы і балеты, санаты для розных інструментаў, рамансы, музыка для тэатра і кіно.

Творчасць Вайнберга адрозніваюць яркая вобразная канкрэтнасць, тонкасць і вытанчанасць, свежасць гарманічнага пісьма. Кожны твор кампазітара – глыбокія і сур’ёзныя разважанні, навеяныя найважнейшымі падзеямі ХХ стагоддзя. Галоўная тэма – вайна, смерць і разбурэнне як сімвалы зла. Разам з тым яго музыка носіць жыццесцвярджальны характар, яна напоўнена верай у чалавека, дабро і справядлівасць, што надае ёй асаблівае лірыка-філасофскае адценне. Асаблівае месца ў творчасці кампазітара займае тэма дзяцінства. Увасобленая ў самых розных жанрах, яна стала сімвалам маральнай чысціні, праўды і дабра, увасабленнем чалавечнасці, характэрнай для ўсёй музыкі Вайнберга. У сваіх творах ён нярэдка звяртаецца да народнай песеннасці, своеасабліва ажыццяўляючы прыёмы малдаўскага, польскага і яўрэйскага фальклору.

Аснову выстаўкі складаюць нотныя выданні твораў Мечыслава Вайнберга, сярод якіх “Малдаўская рапсодыя”, сімфанічная трылогія “Пераступіўшы вайны парог”, сюіта “Польскія напевы”, оперы “Пасажырка”, “Ідыёт”, “Мадонна і салдат”, вакальныя цыклы на вершы А. Фета, І. Пераца, А. Туманяна, Г. Містраль, музыка з кінастужак “Апошні дзюйм”, “Па тонкім лёдзе”, “Утаймавальніца тыграў”, а таксама зборнікі, у якіх можна знайсці творы кампазітара.

Аўдыядакументы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, даюць магчымасць праслухаць шостую сімфонію, санаціну для скрыпкі і фартэпіяна, санату № 1 для віяланчэлі і фартэпіяна, санату № 2 для скрыпкі сола і іншыя творы Вайнберга.

Выстаўку дапаўняюць артыкулы пра жыццё і творчасць кампазітара, апублікаваныя ў перыядычных выданнях.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам