ГалоўнаяМерапрыемствыНавагодні тэатралізаваны інтэрактыўны спектакль “Школа навагодніх прамудрасцей Дзеда Мароза”
Разарваць кола маўчання: жанчыны і насілле
Размова з адвакатам аб зваротах грамадзян

Навагодні тэатралізаваны інтэрактыўны спектакль “Школа навагодніх прамудрасцей Дзеда Мароза”

Навагодні тэатралізаваны інтэрактыўны спектакль “Школа навагодніх прамудрасцей Дзеда Мароза”
Іншыя мерапрыемствы
27 – 30 снежня
Дата правядзення
18.00–20.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення
10 руб.
Кошт наведвання

З 27 па 30 снежня чакаем вас на маляўнічай навагодняй тэатралізаванай інтэрактыўнай імпрэзе “Школа навагодніх прамудрасцей Дзеда Мароза”!

У сваёй Снежнай школе Дзед Мароз вучыць навагоднім і зімовым прамудрасцям усіх тых, хто хоча вучыцца – снегавічкоў, лесавічкоў і гномікаў. А смешныя, неразумныя і шкодныя марскія піраты Злючка, Хітручка і Жаднючка вучыцца зусім не хочуць. Чаго ж яны хочуць на самай справе і з якой мэтай прыплылі ў навагоднюю краіну? Разам з героямі казкі гледачы пройдуць праз няпростыя выпрабаванні, каб знайсці адказ на гэтае пытанне і зразумець, што цяжкасці можа пераадолець не толькі чараўніцтва, але і сапраўдная дружба, смеласць і дабрыня.

Перад пачаткам спектакля дзяцей чакае забаўляльна-гульнявая праграма з удзелам казачных герояў, парадам навагодніх касцюмаў і, вядома ж, карагодам каля ёлкі!

Кошт квітка – 10 рублёў, дзеці да трох гадоў бясплатна (без месца).

Білеты можна набыць за безнаяўны разлік, анлайн і ў касе бібліятэкі ў дзень правядзення мерапрыемства (пры наяўнасці свабодных месцаў).

Чакаем вас па адрасе: пр-т Незалежнасці, 116, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, канферэнц-зала, уваход правы бакавы.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: (8 017) 293 25 56, 293 29 99.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам культурна-відовішчнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам