ГалоўнаяМерапрыемствыНавагодні серпанцін
Роўныя правы, роўныя магчымасці
Жыццё вялікае і шчодрае

Навагодні серпанцін

Навагодні серпанцін
Іншыя мерапрыемствы
3 снежня – 15 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 3 снежня па 15 студзеня на кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі арганізавана святочная тэматычная выстаўка “Навагодні серпанцін”.

Новы год і Каляды – святы асаблівыя, прасякнутыя чараўніцтвам і верай у казку, напоўненыя дзівосамі, радасцю, зімовымі забавамі, падарункамі, утульнымі сямейнымі і сяброўскімі вечарамі. Напярэдадні Новага года падводзяць вынікі мінулага, развітваюцца з адыходзячым годам і ўсімі яго радасцямі і непрыемнасцямі. У розных краінах навагодняя і калядная ночы лічацца чарадзейнымі і магічнымі.

Пабываўшы на выстаўцы, можна даведацца пра гісторыю і традыцыі навагодніх свят, як упрыгожыць сваю кватэру, арыгінальна аформіць падарункі родным і блізкім, самастойна змайстраваць маскі, сувеніры і ёлачныя ўпрыгожанні. Парады прафесійных дэкаратараў і сцэнарыстаў дапамогуць стыльна сервіраваць стол і арганізаваць незабыўнае, поўнае весялосці, неспадзяванак і конкурсаў свята.

Цэнтральнае месца займаюць выданні, якія распавядаюць пра святкаванне Новага года і Нараджэння Хрыстова ў Беларусі. У экспазіцыю ўвайшлі кнігі, якія разглядаюць цыкл зімовых свят, раскрываюць сэнс і сімволіку абрадавай ежы, адзення і атрыбутаў, міфалагічны і сакральна-магічны змест рытуальных дзеянняў, варажбы. Цікавасць у чытача выклікаюць сцэнарна-метадычныя распрацоўкі, створаныя на аснове народных гульняў, прозы, вусна-паэтычнай творчасці, танцавальнага фальклору.

Таксама на выстаўцы прадстаўлены кнігі, якія апавядаюць пра традыцыі святкавання навагодніх свят у Расіі, Францыі, Германіі, Канадзе і іншых краінах, мастацкая літаратура навагодняй тэматыкі для дзяцей.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 86.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам