ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас "Ёлкіны цацкі – шышкі, мішкі і хлапушкі"
Даведайцеся, якія кнігі выдаваліся ў Беларусі ў адыходзячым годзе
Энцыклапедыя. Нацыянальны праект

Майстар-клас "Ёлкіны цацкі – шышкі, мішкі і хлапушкі"

Майстар-клас "Ёлкіны цацкі – шышкі, мішкі і хлапушкі"
Іншыя мерапрыемствы
21 снежня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

21 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей займальна і прадуктыўна падрыхтавацца да самага чароўнага навагодняга свята, змайстраваўшы ёлачныя ўпрыгажэнні на майстар-класе “Ёлкіны цацкі – шышкі, мішкі і хлапушкі”.

Дзеці зробяць аб’ёмную ялінку ў тэхніцы арыгамі і аздобяць яе рознакаляровымі шарыкамі і арыгінальнымі цацкамі з фаамірану, каляровага кардона, сурвэтак і атласных стужак. Вясёлым дадаткам да працэсу творчасці будуць разнастайныя і рухавыя музычныя паўзы.

Унікальныя і непаўторныя навагоднія ўпрыгажэнні стануць часцінкай чарадзейства ў святочнай казцы, створанай сваімі рукамі.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам