ГалоўнаяМерапрыемствыДаведайцеся, якія кнігі выдаваліся ў Беларусі ў адыходзячым годзе
Запрашаем на прэзентацыю лонгрыда “Беларусь Бібліятэчная”
Майстар-клас "Ёлкіны цацкі – шышкі, мішкі і хлапушкі"

Даведайцеся, якія кнігі выдаваліся ў Беларусі ў адыходзячым годзе

Даведайцеся, якія кнігі выдаваліся ў Беларусі ў адыходзячым годзе
Іншыя мерапрыемствы
13 снежня – 30 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Дзіцячая, мастацкая, навуковая літаратура... Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на выстаўцы “Кнігі Беларусі. Год 2019” прадстаўлена ўся палітра айчыннага кнігавыдання.

У рэспубліцы выдавецкай дзейнасцю займаюцца больш за 500 суб’ектаў гаспадарання, дзякуючы якім у гэтым годзе выдадзена больш за 9 000 кніг агульным накладам больш за 20 млн асобнікаў.

На выстаўцы наведвальнікі могуць самастойна ацаніць узровень прафесіяналізму беларускіх выдаўцоў, паліграфістаў, азнаёміцца з тэматычнай разнастайнасцю кніг, а таксама нагледзець асобнікі для сваёй дамашняй бібліятэкі.


Экспазіцыя прадстаўлена ўвазе наведвальнікаў да 30 студзеня 2020 г. у выставачным комплексе (пам. 104).

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Пясняр хараства і волі

06.07.2020

З 6 ліпеня па 1 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пясняр хараства і волі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900 ці 1901–1976).

Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

01.07.2020

З 1 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

25.06.2020

1 ліпеня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”.Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”

17.06.2020

23 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі графікі “Полымя ваенных дзён”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванай да Дня Незалежнасці.

Яго жыццё – тэатр

10.06.2020

З 1 чэрвеня па 3 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Яго жыццё – тэатр”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Ануфрыевіча Дударава.



111