ГалоўнаяМерапрыемствыЗ надыходзячым 2020 годам!
Экскурсія-квест “У пошуках спадчыны Францыска Скарыны”
ЮНКТАД – 55 гадоў развіцця і супрацоўніцтва

З надыходзячым 2020 годам!

З надыходзячым 2020 годам!
Іншыя мерапрыемствы
31 снежня
Дата правядзення
09.00–10.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

30 снежня прайшоў навагодні канцэрт для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У займальным прадстаўленні па матывах казкі Эрнста Гофмана “Шчаўкунок і Мышыны кароль” узялі ўдзел супрацоўнікі “алмаза ведаў”, а Дзеда Мароза сыграў вядомы беларускі акцёр Аляксандр Абрамовіч.

Разам з казачнымі персанажамі гледачы калолі арэх кракатук, назіралі за вайной з Мышыным каралём, атрымлівалі асалоду ад шоу барабаншчыц «Foxy Beat», выступаў артыстаў тэатра танца “Менада” і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, а таксама падарожнічалі па бібліятэцы разам з галоўным героем навагодняй імпрэзы – Шчаўкунком.

На сцэну выйшаў хросны Драсельмеер, больш вядомы як дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі. Ён уручыў падарунак сваёй казачнай хрэсніцы Марыі і павіншаваў прысутных з навагоднімі святамі.

Нечакана для ўсіх завяршылася ператварэнне Шчаўкунка ў чалавека – ім апынуўся таленавіты выканаўца Аляксей Хлястоў.

У канцы прагучала кранальная і натхняльная песня пра навагодні цуд.

Дарагія калегі, з надыходзячым Новым годам! Напаўняйце сваё жыццё радаснымі імгненнямі, а цяжкасці... няхай расколваюцца, як арэхі, – лёгка і проста! Нават калі чарговы з іх апынуўся зачараваным кракатукам.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам