ГалоўнаяМерапрыемствыПерыядычныя выданні – юбіляры 2020 года
Голас вернасці
Праект “Віртуальны тур”

Перыядычныя выданні – юбіляры 2020 года

Перыядычныя выданні – юбіляры 2020 года
Іншыя мерапрыемствы
3 студзеня – 27 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 3 студзеня па 27 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Перыядычныя выданні – юбіляры 2020 года”.

Сёлета 90-годдзе святкуе адно з найстарэйшых выданняў краіны – штомесячны ілюстраваны часопіс “Беларусь. Belarus”. На яго старонках асвятляецца грамадска-палітычнае і эканамічнае жыццё рэспублікі, падымаюцца пытанні развіцця нацыянальнай культуры, публікуюцца нарысы пра беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, адукацыі. Часопіс выходзіць на беларускай, англійскай і кітайскай мовах і распаўсюджваецца ў 50 краінах свету.

У ліку юбіляраў – літаратурна-мастацкі часопіс “Нёман”, які адзначае 75-годдзе. У яго раздзелах “Паэзія”, “Проза”, “Публіцыстыка”, “Учора. Сёння. Заўтра”, “Мастацтва” з’яўляюцца творы аўтараў, якія пішуць на рускай мове, пераклады беларускіх і замежных пісьменнікаў, артыкулы на навуковыя і гістарычныя тэмы.

60 гадоў спаўняецца бібліяграфічнаму бюлетэню “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”. Ён выдаецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і прызначаны для работнікаў бібліятэк, педагогаў і ўсіх, хто цікавіцца беларусазнаўствам.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы, прысвечаныя юбілеям газет “Мінская праўда”, “Зорька”, “Настаўніцкая газета” і часопіса “Архитектура и строительство”, якія заваявалі заслужаную папулярнасць і любоў у чытачоў.

З публікацый, прадстаўленых на выстаўцы, можна даведацца пра багатую гісторыю, слаўныя традыцыі і этапы вялікага шляху, які прайшлі выданні-юбіляры.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Пяшчотаю прасветленае слова

20.03.2020

З 20 сакавіка па 27 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пяшчотаю прасветленае слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Аляксея Васілевіча Пысіна (1920–1981).

Назіранне за сусветным навакольным асяроддзем: надвор’е, клімат, водныя рэсурсы

19.03.2020

З 19 сакавіка па 20 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Назіранне за сусветным навакольным асяроддзем: надвор’е, клімат, водныя рэсурсы”, прысвечаная Сусветнаму метэаралагічнаму дню і 70-годдзю Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА).

У полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў

02.03.2020

Пазнаёміцца з газетамі і часопісамі па эканоміцы запрашае зала перыядычных выданняў (пам. 106), дзе з 2 сакавіка па 30 красавіка праходзіць тэматычная выстаўка “У полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў”.

Якім быў шлях да Вялікай Перамогі?

17.03.2020

17 сакавіка ў 11.00 у галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) пройдзе адкрыццё гісторыка-дакументальнай выставы “Шлях да Перамогі: гістарычныя крыніцы сведчаць”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Усходняй Еўропы ад нацызму.

Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі

16.03.2020

“Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі” – выстава рарытэтаў з Беларусі і Латвіі, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, адкрыецца 16 сакавіка ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.



111