ГалоўнаяМерапрыемствыТворчыя заняткі “Падарачная скрыначка”
Сусветная гандлёвая арганізацыя: эканоміка, палітыка, права
Голас вернасці

Творчыя заняткі “Падарачная скрыначка”

Творчыя заняткі “Падарачная скрыначка”
Іншыя мерапрыемствы
11 студзеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

11 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Падарачная скрыначка”.

Праявіўшы фантазію і спрыт, дзеці навучацца рабіць накладную аплікацыю. Спалучаючы розныя віды матэрыялаў, якія адрозніваюцца па форме і колеры, паслядоўна наклейваючы дэталі слаямі, пачынаючы з вялікіх фрагментаў і заканчваючы маленькімі, юныя ўдзельнікі зробяць шматколерны малюнак з фаамірану і фольгі на скрыначцы з каляровага кардона.

Музычныя фізкультхвілінкі і разгадванне загадак стануць цудоўным дадаткам да творчых заняткаў.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам