Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
25 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–8 гадоў на заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Самуіла Маршака “Двенадцать месяцев”.
Дзякуючы аб'яднанню чытання павучальнай казкі з праглядам цікавага маляванага мультфільма дзеці перанясуцца ў чароўнае каралеўства з яго дзіўнымі персанажамі.
Захапіўшы кошык, але не з падснежнікамі, а з пытаннямі віктарыны і крыжаванкамі, юныя ўдзельнікі адправяцца на пошукі правільных адказаў.
Чароўная музыка і песні з мультфільма дададуць зачаравання і дапамогуць раскрыць характар герояў казкі. А самага ўлюбёнага персанажа дзеці змогуць выбраць з калекцыі маляванак і размаляваць яркімі колерамі.
Казачная гісторыя навучыць разважаць, аналізаваць і абагульняць учынкі герояў. Перавярнуўшы апошнюю старонку казкі, кожны ўдзельнік мерапрыемства адчуе ў душы агеньчык дабрыні.
Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.