ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем акунуцца ў свет эстонскай літаратуры
Афрыка як на далоні: запрашаем наведаць новую экспазіцыю
Узгадавала зямля беларуская

Запрашаем акунуцца ў свет эстонскай літаратуры

Запрашаем акунуцца ў свет эстонскай літаратуры
Іншыя мерапрыемствы
7 лютага – 15 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

У рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адкрыецца выстаўка “Прастора эстонскай кнігі”.

Аснову экспазіцыі складаюць выданні – фіналісты конкурсу на званне самага высокамастацкага выдання за 2017 год. Мерапрыемства праводзіцца Саюзам кнігавыдаўцоў Эстоніі і Нацыянальнай бібліятэкай гэтай краіны. Адбіраецца 25 лепшых кніг, якія выклікалі найвышэйшую адзнаку прафесіяналаў і чытачоў як з паліграфічнага, так і з эстэтычнага пункту гледжання.

На выстаўцы прадстаўлена прадукцыя выдавецтваў KPD і Aleksandra, дзякуючы якой рускамоўная публіка ў Эстоніі і за мяжой можа быць у курсе навінак эстонскай літаратуры.

Частка выстаўкі прысвечана літаратурна-мастацкаму часопісу “Таллинн”, які у 2018 годзе адзначыў 40-годдзе з дня заснавання. Старонкі гэтага выдання – магчымасць знаёміцца з творчасцю як новых аўтараў, так і тых, хто ўжо даўно зарэкамендаваў сябе ў свеце літаратуры. Часопіс асвятляе шырокую панараму культурнага жыцця Эстоніі, што дае магчымасць аб’ядноўваць творчую інтэлігенцыю краін, дзе чытаюць на рускай мове.

У адкрыцці выстаўкі возьмуць удзел галоўны рэдактар часопіса і дырэктар выдавецтва Aleksandra Нэлі Абашына-Мельц і дырэктар выдавецтва KPD Валянціна Кашына.


Урачыстасць пройдзе 7 лютага ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104).
Уваход на мерапрыемства вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе доўжыцца да 15 сакавіка 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, как прайшло адкрыццё выстаўкі “Прастора эстонскай кнігі”.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам