ГалоўнаяМерапрыемствы“Са слова пачынаецца Радзіма”
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала ўнікальную выстаўку
Майстар харавой мініяцюры

“Са слова пачынаецца Радзіма”

“Са слова пачынаецца Радзіма”
Іншыя мерапрыемствы
5–31 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 5 па 28 лютага запрашаем у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) на выставу “Са слова пачынаецца Радзіма”.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Віртуальны праект “ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва”

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. І кожная з іх прывабная сваёй непаўторнасцю. Каб развівалася родная мова, трэба яе вывучаць, актыўна ўжываць, пашыраць сферу яе выкарыстання, бо родная мова – найвялікшы скарб. Зберагчы мову – значыць зберагчы спадчыну народа.

На выставе “Са слова пачынаецца Радзіма” вы знойдзеце літаратуру, у якой адлюстравана гісторыя нашай меладычнай мовы, шлях яе развіцця, кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, а таксама падручнікі, якія дапамогуць палепшыць веданне роднай мовы.

Час работы выставы:

пн. – чт. 10.00–19.00,
пт. 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам