ГалоўнаяМерапрыемствыЛегенды ў камянях і дрэве
Выбарчае заканадаўства і выбары ў сучасным свеце
Пясняр гуманізму

Легенды ў камянях і дрэве

Легенды ў камянях і дрэве
Іншыя мерапрыемствы
10 студзеня – 14 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

Выстаўка “Легенды ў камянях і дрэве” прымеркавана да трэцяга Года малой радзімы. Папярэдняя экспазіцыя – “Тутэйшыя” – была прысвечана сусветна знакамітым беларусам і месцам, дзе яны нарадзіліся. Сёлета Нацыянальная бібліятэка Беларусі звяртае ўвагу чытачоў і наведвальнікаў на архітэктурную і гістарычную спадчыну нашай краіны.

Галоўная мэта, якую ставілі перад сабой аўтары выстаўкі, – нагадаць, што беларуская спадчына складаецца не толькі з тых аб’ектаў, якія ўключаны ў спіс ЮНЕСКА. Вельмі часта самі беларусы забываюцца на тое, што наша краіна мае незлічоную колькасць “месцаў сілы” – замкі, палацы, сядзібы, паркі, цэрквы, касцёлы, манастыры, мястэчкі, вёскі, дарогі, курганы, могілкі, крыніцы і валуны. І ў кожнага з іх ёсць свае легенды і паданні, якія дазваляюць ажывіць даўнія падзеі і пераасэнсаваць іх, служаць крыніцай натхнення і гістарычным падмуркам для многіх пакаленняў беларусаў.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 200 энцыклапедычных, навуковых, навукова-папулярных і краязнаўчых выданняў, прысвечаных архітэктурнай і гістарычнай спадчыне Беларусі. І хаця экспазіцыя не прэтэндуе на поўны паказ тэматычных дакументаў з фондаў бібліятэкі, многія з прадстаўленых выданняў з’яўляюцца бібліяграфічнымі рарытэтамі і гістарычнымі крыніцамі. Гэта і фотаальбомы ХХ стагоддзя, у якіх зафіксаваны ўжо страчаныя помнікі, і манаграфіі археолагаў, якія дазваляюць зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, і нават пуцяводнікі па могілках, якія не проста захоўваюць памяць пра продкаў, але і з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнага ландшафту любога населенага пункта Беларусі. Таксама прадстаўлены манаграфіі і калектыўныя працы беларускіх навукоўцаў, прысвечаныя захаванню спадчыны.

Выстаўка дэманструецца на кальцавым калідоры 3-га паверха з 10 студзеня па 14 сакавіка 2021 года.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам