ГалоўнаяМерапрыемствыАфрыка як на далоні: запрашаем наведаць новую экспазіцыю
Размова з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці
Запрашаем акунуцца ў свет эстонскай літаратуры

Афрыка як на далоні: запрашаем наведаць новую экспазіцыю

Афрыка як на далоні: запрашаем наведаць новую экспазіцыю
Іншыя мерапрыемствы
11 лютага – 25 мая
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

11 лютага пачынае экспанавацца выстаўка travel-фотаздымкаў “Вандроўка па Афрыцы”.

Азнаёміцца з чароўным кантынентам можна па здымках Юрыя Бірукова – беларускага фатографа і падарожніка, члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў (секцыя Photo Travel Club), народнага фотаклуба “Мінск”, Расійскага геаграфічнага таварыства. Куратар выстаўкі – Алена Данброва, куратар секцыі Photo Travel Club.

У экспазіцыі прадстаўлены здымкі з мноства афрыканскіх краін – Танзаніі, Намібіі, Мадагаскара, Малаві, Замбіі, Кеніі, Зімбабвэ, Мазамбіка і Эфіопіі, у якіх аўтар пабываў на працягу 2012–2019 гадоў.

Вас чакаюць велічныя ландшафты, горы і вулканы, велізарныя старажытныя азёры, цудоўныя пляжы і пустыні, джунглі і бязмежныя саваны. Вы ўбачыце Вялікую рыфтавую даліну, дзе знойдзены парэшткі самых старажытных людзей на зямлі; экзатычныя плямёны і народнасці, якія жывуць па законах, што не мяняліся тысячагоддзямі; запаведнікі і нацыянальныя паркі, вядомыя масавай сезоннай міграцыяй мільёнаў жывёл – антылоп гну, зебраў, газеляў…

Выстаўка падобна на сапраўдную вандроўку, экзатычнае падарожжа. Пабываць у ім можна, наведаўшы галерэю “Панарама” (22-гі паверх) да 25 мая 2020 г.


Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.
Уваход складзе кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

З глыбінь перажытага

07.04.2020

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).

Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы

03.04.2020

З 3 красавіка па 12 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.

Свет дзяцінства

01.04.2020

З 1 красавіка па 30 красавіка запрашаем на выставу “Свет дзяцінства” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Мастак, які малюе час

01.04.2020

З 1 красавіка па 2 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Мастак, які малюе час”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага жывапісца і педагога Мая Вольфавіча Данцыга (1930–2017).

Пяшчотаю прасветленае слова

20.03.2020

З 20 сакавіка па 27 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пяшчотаю прасветленае слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Аляксея Васілевіча Пысіна (1920–1981).

Назіранне за сусветным навакольным асяроддзем: надвор’е, клімат, водныя рэсурсы

19.03.2020

З 19 сакавіка па 20 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Назіранне за сусветным навакольным асяроддзем: надвор’е, клімат, водныя рэсурсы”, прысвечаная Сусветнаму метэаралагічнаму дню і 70-годдзю Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА).



111