ГалоўнаяМерапрыемствыКрылы творчага натхнення
"Лепшыя кнігі Беларусі": выстаўка па выніках LIХ Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"
“Украінская Касандра”: кніжная выстаўка, прысвечаная творчасці Лесі Украінкі

Крылы творчага натхнення

Крылы творчага натхнення
Іншыя мерапрыемствы
15 лютага – 5 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 15 лютага па 5 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Крылы творчага натхнення”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925–2006).

У творчай асобе Івана Навуменкі паядналіся, сумясціліся два таленты – пісьменніка і даследчыка літаратуры. Няпроста сказаць, які з гэтых талентаў больш важкі, вызначальны, паколькі і празаічная спадчына, і плён навуковых пошукаў пазначаны “пячаткай майстра”.

Для прозы Івана Навуменкі характэрны ў значнай ступені аўтабіяграфізм. Лірычная пранікнёнасць пачуцця і даверлівасць інтанацыі, псіхалагічная дакладнасць учынкаў герояў, праўдзівасць дэталей і мастацкіх абагульненняў – адметныя рысы творчасці пісьменніка.

Сярод іншых на экспазіцыйных паліцах – першая кніга Івана Якаўлевіча “Семнаццатай вясной” (1957), трылогія “Сасна пры дарозе”, “Вецер ў соснах”, “Сорак трэці”, раманы “Асеннія мелодыі”, “Смутак белых начэй”, “Летуценнік”, кнігі аповесцей і апавяданняў, а таксама зборы твораў і выбраныя творы пісьменніка.

Іван Навуменка – пясняр юнацтва, выдатна пісаў пра дзяцей і для дзяцей. Цудоўна адчуваў свайго юнага чытача, ведаў, як і якія струны закрануць у яго душы, чым зацікавіць яго ўяўленне. “Вайна каля Цітавай копанкі”, “Год карася”, “Хатняе зайчанё” і іншыя дзіцячыя кнігі пісьменніка – да ўвагі наведвальнікаў.

Творы Івана Якаўлевіча на розных мовах свету складаюць асобную частку экспазіцыі.

Прадстаўлены на выстаўцы і даследчыя матэрыялы І. Навуменкі, прысвечаныя творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага і іншых беларускіх пісьменнікаў.

Дапаўняе экспазіцыю літаратура пра жыццёвы і творчы шлях І.Я. Навуменкі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам