ГалоўнаяМерапрыемствыШырыня паэтычнага абсягу
Biełaruskaja łacinka
Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць

Шырыня паэтычнага абсягу

Шырыня паэтычнага абсягу
Іншыя мерапрыемствы
20 лютага – 19 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 20 лютага па 19 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Шырыня паэтычнага абсягу”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна (1935–2014).

Нарадзіўся ён 24 лютага 1935 г. на Ушаччыне. Сам сябе называў паэтам філалагічнага пакалення, прадстаўнікамі якога была славутая пляяда нашых песняроў – Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін і сам Рыгор Барадулін. Тры волаты беларускай літаратуры, тры сябры, тры выпускнікі філфака БДУ ў 1959 г.   

Паэтычны дар Рыгора Барадуліна праявіўся яшчэ ў школьныя гады, калі ў 1953 г. у газеце “Чырвоная змена” была надрукавана першая нізка вершаў паэта “На зямлі цаліннай”. Пазней яна склала асноўны змест першай кнігі аўтара “Маладзік над стэпам” (1959). Затым выйшлі зборнікі лірыкі “Рунець, красаваць, налівацца!” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш” (1966), “Адам і Ева” (1968). У гэтых кнігах паэт гаворыць з чытачом пра трываласць асноў народнай маралі і этыкі, таленавітасць беларускага народа і яго багатую духоўнасць. У сваіх вершах ён асэнсоўвае тэмы эпохі: вайну, убачаную дзіцячымі вачыма, клопат пасляваенных гадоў, сённяшні і заўтрашні дзень планеты.

За сваю разнастайную творчасць Рыгор Барадулін стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976) і Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1976), быў узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Знак Пашаны, медалём Францыска Скарыны, латвійскім ордэнам Трох зорак. Паэт быў абраны ганаровым доктарам БДУ і ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёна. У 1992 г. яму было прысвоена званне народнага паэта Беларусі.

У 2006 г. Рыгор Барадулін быў вылучаны на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры за зборнік вершаў “Ксты”.

Выстаўка складаецца з пяці раздзелаў: “Носьбіт вольнага слова”, “Святло душы і таленту”, “Рунець, красаваць, налівацца”, “Ад мовы да мовы…” і “Споведзь перад Богам і людзьмі”. У іх максімальна поўна раскрыты творчы і жыццёвы шлях паэта.

На экспазіцыйных паліцах – яго багатая літаратурная спадчына: “Станцыя кальцавання”, “Лінія перамены дат”, “Руны перуновы”, “Аратай, які пасвіць аблокі”, “Быць”, “Лісты ў Хельсінкі”, “Неруш”, “Трэба дома бываць часцей…”, “Нагбом”, “Адам і Ева”, “Ксты” і інш.

Асобны раздзел складаюць кнігі Рыгора Іванавіча для дзяцей. Сярод іх “Выпаў грук у грому з рук”, “Азбука вясёлы вулей”, “Красавік”, “Што было б тады, калі б?”, “Ці пазяхае бегемот?” і інш.

Чытачы бібліятэкі могуць пазнаёміцца таксама з манаграфіямі І. Штэйнера, А. Дуброўскага, С. Шапрана, А. Мельнікава, А. Трафімчыка., А. Астравух, а таксама энцыклапедычнымі і перыядычнымі выданнямі, у якіх надрукаваны артыкулы аб жыцці і творчасці паэта.

Усяго ў экспазіцыі – больш за 330 выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам