ГалоўнаяМерапрыемствыКніжная выстава да Адзінага дня бяспекі
У бібліятэцы адзначылі самае мужнае свята ў годзе
Не прапусці прыгожыя імгненні

Кніжная выстава да Адзінага дня бяспекі

Кніжная выстава да Адзінага дня бяспекі
Іншыя мерапрыемствы
24 лютага – 1 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 24 лютага па 1 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (2-гі паверх, пам. 207b) адкрыта кніжная выстава “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый як частка забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны”, прымеркаваная да Адзінага дня бяспекі.

Задачы “Адзінага дня бяспекі” – развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

Праблема забеспячэння грамадскай бяспекі ў сучасных умовах набывае асаблівую вастрыню, патрабуе самай пільнай увагі. Надзвычайныя сітуацыі становяцца ўсё больш частымі і маштабнымі. Яны здольны падарваць не толькі эканоміку, але і паставіць пад пагрозу бяспечнае пражыванне людзей на велізарных тэрыторыях, выклікаць сацыяльна-эканамічную нестабільнасць. Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць ахову жыцця і здароўя грамадзян, аб'ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння, а таксама прыроднага асяроддзя ад надзвычайных сітуацый з'яўляецца адной з задач унутранай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Прававое забеспячэнне абароны насельніцтва і аб'ектаў ад надзвычайных сітуацый ажыццяўляецца на аснове нарматыўных прававых актаў у галіне абароны, ваеннага становішча, грамадзянскай абароны, нацыянальнай бяспекі, надзвычайнага становішча, абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, аховы навакольнага асяроддзя, арганізацыя дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі і пад. Асноўным дакументам стратэгічнага планавання з'яўляецца Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Для зніжэння рызык розных крызісных з'яў недастаткова толькі нарматыўных прававых, арганізацыйна-тэхнічных і інжынерных мерапрыемстваў. Праблема абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый патрабуе комплекснага падыходу. Таму толькі сумеснымі, скаардынаванымі намаганнямі органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх арганізацый і навуковых суполак мы зможам павысіць узровень культуры людзей у галіне бяспекі жыццядзейнасці.

Выстава будзе карысна навуковым работнікам, студэнтам юрыдычных ВНУ, работнікам праваахоўных органаў, органаў па надзвычайных сітуацыях, а таксама тым, хто цікавіцца пытаннямі прававога рэгулявання абароны насельніцтва і аб'ектаў ад надзвычайных сітуацый.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы забеспячэння бяспекі пры надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару
  • Дзяржаўная сістэма папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый
  • Рэгуляванне дзейнасці па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у Рэспубліцы Беларусь
  • Сацыяльная абарона грамадзян Рэспублікі Беларусь пры надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару

Спіс літаратуры па тэме выставы

Карысныя спасылкі:

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

01.07.2020

З 1 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

Пясняр хараства і волі

06.07.2020

З 6 ліпеня па 1 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пясняр хараства і волі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900 ці 1901–1976).

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

25.06.2020

1 ліпеня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”.Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”

17.06.2020

23 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі графікі “Полымя ваенных дзён”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванай да Дня Незалежнасці.

Яго жыццё – тэатр

10.06.2020

З 1 чэрвеня па 3 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Яго жыццё – тэатр”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Ануфрыевіча Дударава.

Вакол свету па кніжных старонках

15.06.2020

З 15 чэрвеня па 26 жніўня запрашаем на выстаўку “Вакол свету па кніжных старонках” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



111