ГалоўнаяМерапрыемствыУ бібліятэцы адзначылі самае мужнае свята года
Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае вясновы сезон “Гадзіны музыкі” фартэпіянным канцэртам
Кніжная выстава да Адзінага дня бяспекі

У бібліятэцы адзначылі самае мужнае свята года

У бібліятэцы адзначылі самае мужнае свята года
Іншыя мерапрыемствы
24 лютага
Дата правядзення
12.00–13.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

24 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло “Джэнтльмен шоу” – мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўніцы “алмаза ведаў” падрыхтавалі асаблівы сюрпрыз: каля сотні гальштукаў-мятлікаў упрыгожылі касцюмы нашых калег-мужчын.

Нашых абаронцаў ад імя ўсяго калектыву павіншавала намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч.

gentleman_show_3.JPG

У гэтым годзе гледачоў парадавалі маляўнічыя нумары стэп-балета “Tap Town”, лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Дар’і Хмяльніцкай і Аляксандра Саванца, артысткі Маладзёжнага тэатра эстрады Кацярыны Муратавай.

Нечаканым для ўсіх стала выступленне супрацоўніц бібліятэкі Юліі Мільгуновай, Іны Каранінай і Юліі Бузыгінай з песняй “Всё в твоих руках”, якая яшчэ раз нагадала мужчынам пра тое, што смеласць і рашучасць топіць лёд у сэрцах і адкрывае любыя дзверы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам