ГалоўнаяМерапрыемствыПрыйшла пара дзейнічаць: захаваем свет дзікай прыроды!
У полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў
Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае вясновы сезон “Гадзіны музыкі” фартэпіянным канцэртам

Прыйшла пара дзейнічаць: захаваем свет дзікай прыроды!

Прыйшла пара дзейнічаць: захаваем свет дзікай прыроды!
Іншыя мерапрыемствы
26 лютага – 1 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 26 лютага па 1 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Прыйшла пара дзейнічаць: захаваем свет дзікай прыроды!”, прысвечаная Сусветнаму дню дзікай прыроды.

Гэты Дзень быў абвешчаны 20 снежня 2013 года на 68 сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (рэзалюцыя – A/RES/68/205) і штогод адзначаецца 3 сакавіка.

З’яўленне падобнага свята абумоўлена разуменнем неабходнасці захавання біялагічнай разнастайнасці на планеце. Безумоўная каштоўнасць дзікай прыроды суадносіцца з экалагічнымі, генетычнымі, сацыяльнымі, эканамічнымі, навуковымі, адукацыйнымі, культурнымі, рэкрэацыйнымі і эстэтычнымі аспектамі ўстойлівага развіцця і дабрабыту людзей.

Сусветны дзень дзікай прыроды дае магчымасць звярнуць увагу на разнастайнасць і прыгажосць праяў дзікай фаўны і флоры, а таксама нагадвае пра неабходнасць узмацнення барацьбы са злачынствамі ў дачыненні да дзікай прыроды, якія маюць далёка ідучыя эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя наступствы. Спыненне працэсу страты біяразнастайнасці з’яўляецца адной з задач Мэты 15 у галіне ўстойлівага развіцця.

Клопат пра захаванне колькасці відаў фаўны і флоры, якія знікаюць, пра магчымыя наступствы іх поўнага знікнення для іншых відаў падштурхоўвае неабыякавых людзей навукі, палітыкі, эканамічнай сферы і простых грамадзян па ўсім свеце аб’ядноўваць намаганні дзеля выратавання таго, што шмат у чым гіне праз умяшальніцтва чалавека ў свет прыроды.

Як i многiя iншыя даты, заснаваныя ААН, Сусветны дзень дзікай прыроды кожны год мае новую тэму, якая дазваляе засяродзіцца на тым ці іншым аспекце праблемы. Тэма Дня–2020 – “Падтрыманне ўсяго жыцця на Зямлі”.

Дата правядзення Сусветнага дня дзікай прыроды была абрана не выпадкова – у гэты дзень у 1973 годзе была прынята Канвенцыя аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (СІТЕС). Гэта канвенцыя з’яўляецца адным з самых буйных пагадненняў па ахове дзікай прыроды. Яе мэта – кантроль за браканьерствам, міжнародным гандлем экзэмплярамі як жывёл, так і раслін, якія знікаюць.

Браканьерства і незаконны гандаль аб’ектамі дзікай прыроды – найважнейшая нявырашаная праблема нашага часу. Паводле ацэнак экспертаў, міжнародны абарот ад гэтага гандлю дасягае 17 мільярдаў еўра штогод. Пад абаронай СІТЕС знаходзяцца прыкладна 5 800 відаў жывёл і 30 000 відаў раслін.

На сёння бакамі СІТЕС з’яўляюцца 183 дзяржавы. Рэспубліка Беларусь – адзін з бакоў Канвенцыі са снежня 1994 года. У нашай краіне 52 віды жывёл і 35 відаў раслін падпадаюць пад дзеянне Канвенцыі СІТЕС і ўнесены ў дадатку I і II гэтай канвенцыі. Праблема захавання міру дзікай прыроды займае важнае месца ў экалагічнай палітыцы Беларусі. У рэспубліцы прыняты і ўступілі ў дзеянне Закон “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, Закон “Аб раслінным свеце”, Закон “Аб жывёльным свеце”, шэраг іншых нарматыўных прававых дакументаў, закліканых забяспечыць прававую і эканамічную аснову захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • дзікія жывёлы, рэдкія і знікаючыя віды жывёл
  • дзікарослыя расліны, рэдкія і знікаючыя віды раслін
  • ахова жывёльнага і расліннага свету
  • міжнародныя прававыя дакументы па абароне дзікай прыроды. Чырвоныя кнігі
  • развіццё і падтрыманне асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый (запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў і інш.)
  • дзікая прырода Рэспублікі Беларусь

Выстаўка будзе цікавая біёлагам, заолагам, эколагам, спецыялістам у галіне лясной гаспадаркі, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца праблемай захавання дзікай прыроды і біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам