ГалоўнаяМерапрыемствыУ бібліятэцы адсвяткавалі Дзень жанчын
Закон, па якім жыве краіна
Акцыя “Пра Беларусь – беларусам замежжа”

У бібліятэцы адсвяткавалі Дзень жанчын

У бібліятэцы адсвяткавалі Дзень жанчын
Іншыя мерапрыемствы
6 сакавіка
Дата правядзення
09.00–10.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

6 сакавіка ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў святочны канцэрт “Толькі для цябе”.

Мерапрыемства пачалося з віншавальнай прамовы генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага, які асыпаў супрацоўніц цёплымі і прыемнымі пажаданнямі.

Гледачоў чакала насычаная праграма. Яны атрымалі асалоду ад яркіх выступленняў музыканта Аляксандра Патліса, артыстаў ансамбля танца “Задоринка” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Арт” пад кіраўніцтвам Марыі Брыгаднай і танцавальнага праекта “Fusion” пад кіраўніцтвам Таццяны Трафімавай.

Цікавінкай канцэрта сталі нумары, у якіх узялі ўдзел нашы таленавітыя калегі Аляксей Тарасаў, Васіль Прус, Лізавета Сіроткіна і Леанід Крыўцоў.

Вядучымі канцэрта сталі вядомы вядучы, стэндап-комік Андрэй Макаёнак і супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Шпілеўская.

Дарагія жанчыны, супрацоўніцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі! Будзьце шчаслівыя! Атрымлівайце асалоду ад кожнага дня ў поўнай меры, марце, дасягайце пастаўленых мэт і адкрывайце для сябе новыя гарызонты!

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам