ГалоўнаяМерапрыемствыЁсць у сакавіку дзень асаблівы…
Беларуская музыка ад вытокаў да нашых дзён
Майстар-клас па вырабе фрэскі

Ёсць у сакавіку дзень асаблівы…

Ёсць у сакавіку дзень асаблівы…
Іншыя мерапрыемствы
5 – 27 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 5 па 27 сакавіка 2020 года запрашаем на выставу “Ёсць у сакавіку дзень асаблівы...” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Вясна – любімая пара для многіх. Дні становяцца даўжэйшымі, прырода абуджаецца ад зімовага сну, усюды чуваць спевы птушак. Неба, на якое цэлую зіму не падымаліся погляды, зноў становіцца яркім, блакітным і бясконца бяздонным. Сонца грэе ласкава і заклікальна. Надыход вясны напаўняе паветра водарам кахання, надзеі і свята.

Якраз у гэты акрыляючы час мы адзначаем Міжнародны жаночы дзень. 8 сакавіка – адно з самых рамантычных і прыемных свят года. Мужчыны ўсімі сіламі імкнуцца парадаваць чароўную палову чалавецтва, паўсюль чутны кампліменты, а вуліцы, нібы цудоўныя аранжарэі, напоўнены мноствам кветак. Віншаванні гучаць у адрас мам, сясцёр, бабуль, дачок!

На кніжнай выставе “Ёсць у сакавіку дзень асаблівы...” увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі і паштоўкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню.

Den.jpg

Час работы выставы:

пн. – чт. 10.00–19.00,
пт. 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам