ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб правах і абавязках прызыўнікоў
Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі
Закон, па якім жыве краіна

Размова з адвакатам аб правах і абавязках прызыўнікоў

Размова з адвакатам аб правах і абавязках прызыўнікоў
Іншыя мерапрыемствы
19 сакавіка
Дата правядзення
18.00–19.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма лекцыі: “«Я б у армію пайшоў...»: правы і абавязкі прызыўнікоў”.

  • Што такое ваенная служба па прызыву, па кантракце і ў рэзерве?
  • Якія катэгорыі грамадзян вызваляюцца ад праходжання ваенных i спецыяльных збораў?
  • Ці могуць дзяўчыны пры жаданні трапіць на ваенную службу?
  • Ці можна замяніць тэрміновую службу на альтэрнатыўную?
  • Якія прычыны з’яўляюцца ўважлівымі ў выпадку няяўкі грамадзяніна па павестцы ваеннага камісарыята ці іншага органа, які ажыццяўляе воiнскi ўлiк?
  • Якім катэгорыям грамадзян прадастаўляецца адтэрміноўка па сямейным становішчы і/або для працягу адукацыі?

Кампетэнтна аб воінскай службе, правах і абавязках прызыўнiкоў i ваеннаабавязаных грамадзян раскажа загадчыца спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі па пытаннях ваеннай і дзяржаўнай службы Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Алена Гайдучонак.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет  ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Аленай Гайдучонак.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

З глыбінь перажытага

07.04.2020

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).

Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы

03.04.2020

З 3 красавіка па 12 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.

Свет дзяцінства

01.04.2020

З 1 красавіка па 30 красавіка запрашаем на выставу “Свет дзяцінства” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Мастак, які малюе час

01.04.2020

З 1 красавіка па 2 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Мастак, які малюе час”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага жывапісца і педагога Мая Вольфавіча Данцыга (1930–2017).



111