ГалоўнаяМерапрыемствы“Мультчытайка” паводле казкі “Конёк-Горбунок”
Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці
Пяшчотная, мілая, добрая

“Мультчытайка” паводле казкі “Конёк-Горбунок”

“Мультчытайка” паводле казкі “Конёк-Горбунок”
Іншыя мерапрыемствы
16 кастрычніка
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

16 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–8 гадоў на заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Пятра Яршова “Конёк-Горбунок”.

Казачная паэма, якая ўвасобілася ў мультфільме, праз учынкі дзіўна знаходлівых персанажаў вучыць чуласці, дабрыні і адданасці ў сяброўстве.

Дзякуючы займальным прыгодам Іванкі і яго вернага памочніка Канька-Гарбунка ў казцы з’яўляюцца вельмі незвычайныя героі. Цуда-юда рыба-кіт, Жар-птушка, Цар-дзяўчына, Месяц Месяцовіч і нават дзёрзкі ёрш напаўняюць яе асаблівым чараўніцтвам.

Скарыстаўшыся казачным слоўнікам, размешчаным у кнізе, дзеці даведаюцца сэнс некаторых невядомых слоў, якія сустракаюцца ў казцы, і самі складуць прыказкі.

Яркім дадаткам да мудрай і вясёлай казкі стане гульня “Так ці не” і фізкультхвілінка “Конікі”.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.30.
Наведванне заняткаў “Мультчытайка” бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам